Найти в Дзене

Коньки, клюшка и надежда: детское письмо с сокровенной мечтой

Дзед Мароз, я прашу, каб ты палажыў мне пад ёлачку канькі і клюшку. Сапраўдныя, такія, як у Арцёма. І тады хлопцы прымуць мяне ў сваю хакейную каманду. Больш за ўсё на свеце хачу гуляць у хакей! Але мама, колькі я ні прасіў, канькі мне не купляе. Кажа, што яны вельмі дарагія, а ў нас і так грошай няма. Неяк тэлефанаваў тата і абяцаў мне прыслаць і канькі, і клюшку, і новую куртку, бо ў старой ужо кароткія рукавы і дзірка, яшчэ ў тым годзе за цвік зачапіўся. Але ўсё не шле. У яго, мусіць, таксама няма грошай. У той жанчыны, да якой ён пайшоў ад нас з мамай, тата казаў, нарадзіўся хлопчык – брат мой, значыць. Але я яго не люблю! Бо з-за яго тата нас кінуў… Тата яго, напэўна, любіць больш, чым мяне. Вось у яго, як вырасце, дакладна ўжо ж будуць і канькі, і клюшка, і нават сапраўдная хакейная форма. Добра, калі ты малы, калі ў цябе ёсць мама і тата, бабулі і дзядулі і цябе ўсе любяць. Мяне вось ніхто… Не, мама ўсё ж крышку любіць, часам яна купляе мне шакаладкі. Але не так моцна, каб купіц

Дзед Мароз, я прашу, каб ты палажыў мне пад ёлачку канькі і клюшку. Сапраўдныя, такія, як у Арцёма. І тады хлопцы прымуць мяне ў сваю хакейную каманду. Больш за ўсё на свеце хачу гуляць у хакей! Але мама, колькі я ні прасіў, канькі мне не купляе. Кажа, што яны вельмі дарагія, а ў нас і так грошай няма.

Неяк тэлефанаваў тата і абяцаў мне прыслаць і канькі, і клюшку, і новую куртку, бо ў старой ужо кароткія рукавы і дзірка, яшчэ ў тым годзе за цвік зачапіўся. Але ўсё не шле. У яго, мусіць, таксама няма грошай. У той жанчыны, да якой ён пайшоў ад нас з мамай, тата казаў, нарадзіўся хлопчык – брат мой, значыць. Але я яго не люблю! Бо з-за яго тата нас кінуў…

Тата яго, напэўна, любіць больш, чым мяне. Вось у яго, як вырасце, дакладна ўжо ж будуць і канькі, і клюшка, і нават сапраўдная хакейная форма. Добра, калі ты малы, калі ў цябе ёсць мама і тата, бабулі і дзядулі і цябе ўсе любяць. Мяне вось ніхто… Не, мама ўсё ж крышку любіць, часам яна купляе мне шакаладкі. Але не так моцна, каб купіць канькі. Дзед Мароз, калі ласка, палюбі хоць ты мяне! А то мне ўжо здаецца, што нават ты любіш і дорыш падарункі толькі тым, у каго і без таго шмат грошай і ўсялякіх цацак і адзёжак.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.