Дзядуля Мароз… Сярожка казаў, што цябе няма і што падарункі пад ёлку нам бацькі кладуць ці яшчэ хто. Але няхай будзе так, што ты ёсць, добра? Бо той падарунак, што я хачу папрасіць, ніхто, акрамя чараўніка, зрабіць не зможа. А ты ж чараўнік, праўда? Дзядуля Мароз, зрабі так, каб мая сястрычка Кацька стала на ножкі! Я хачу яшчэ ровар, і камп’ютар, і ролікавыя канькі. Але ж так многа прасіць нельга? То хай сабе ў мяне пакуль не будзе ўсяго гэтага: на ровары мне калі Сярожа дае пакатацца, а на роліках тых толькі калені збіваеш…. А калі б Кацька пачала хадзіць, гэта быў бы самы вялікі падарунак для нас усіх. Яна ўжо вялікая, ёй амаль столькі гадоў, як мне, і ў цёці Ані няма сілы яе падымаць. Я ёй заўсёды дапамагаю, але нам і ўдваіх цяжка. А Кацька ж яшчэ падрасце – што тады будзе, як мы яе падымем, каб пакарміць, памыць, у інваліднае крэсла перасадзіць, а потым – назад? Цёця Аня – яна добрая, яна забрала мяне, калі я застаўся без мамы. І я хачу, каб ёй было лягчэй, каб яна навучылася ўсміх