У Дзень сэлфі Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, які ўключае ў сябе сектар гісторыі Крэўскага замка, падводзіць вынікі 2025 года. Летась музей наведала 21,5 тысячы чалавек, і кожны знайшоў свой улюбёны ракурс, каб застацца на фатаграфіі разам з гісторыяй. Хто сэлфіўся ў музеі? Прыкладна трэць наведвальнікаў – дзіцячая аўдыторыя. Гэта школьнікі не толькі Смаргоншчыны, а і Астравеччыны, і Ашмяншчыны, а таксама выхаванцы ДРАЦ «Лясная паляна». Частыя госці – юная публіка з Мінскай вобласці. Што тычыцца дарослых наведвальнікаў, то тут геаграфія наогул шырокая: прадстаўнікі ўсіх абласцей рэспублікі пабывалі на Смаргоншчыне, а таксама госці з Расіі, Кітая, Лівіі, Паўднёвай Карэі, В’етнама, Латвіі, Іспаніі, Італіі, Германіі. Усе яны зрабілі сабе на памяць фотаздымкі з музея. ТОП-5 любімых ракурсаў у музеі 1. Каля пудзіла Мядзведзя і манекена Скамароха – вучань «Смаргонскай акадэміі» і яго павадыр. Знаходзяцца яны ў зале «Шляхамі кірмашовымі», прысвечанай мінуламу Смаргоні XVI – XIX ста