У цэнтральнай сталовай Капыльскага райспажыўтаварыства галоўнай стравай комплекснага абеду з’яўляецца густая, наварыстая салянка. Мы вырашылі не адставаць і прыгатаваць гэты суп дома і падзяліцца тонкасцямі працэсу. У аснове любой добрай салянкі павінен быць правільна прыгатаваны булён. Пачнём: у каструлю адпраўляем 600 г мяса на костачцы, цэлую цыбулю і моркву, заліваем двума літрамі халоднай вады. Ставім на сярэдні агонь. Пасля закіпання змяншаем агонь да мінімуму, здымаем пену, солім і варым каля 1,5 гадзіны. Пакуль булён томіцца, рыхтуем запраўку. Чысцім яшчэ адну цыбулю і моркву. Цыбулю рэжам паўкольцамі, моркву – саломкай. Салёныя агуркі чысцім ад скуркі і наразаем невялікім кубікам. Менавіта гэтая хітрасць робіць тэкстуру больш мяккай, а смак больш гарманічным. А зараз галоўная хітрасць капыльскай салянкі: багаты склад мясных інгрэдыентаў. Трэба дабавіць не менш за тры віды мясапрадуктаў і хаця б адзін вэнджаны. Бяром каўбасу, вяндліну і вэнджаную курыную грудку. Усё рэжам луста
Наваристая, густая, ароматная: как приготовить солянку
31 января31 янв
8
1 мин