Кожны год 13 студзеня, калі змяркаецца на заснежаных вуліцах аг. Семежава і заціхае сучасны рытм жыцця, узнікае дроб барабанаў, бляск шабляў і ўрачысты марш. Унікальны абрад "Калядныя цары", прызнаны ЮНЕСКА часткай нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, ізноў ператварае Капыльшчыну ў цэнтр прыцягнення для даследчыкаў і аматараў аўтэнтычнай культуры. Папярэднічала асноўнай дзеі насычаная культурная праграма, якая дапамагла гасцям свята цалкам пагрузіцца ў атмасферу беларускіх Каляд. Яшчэ да таго, як на вуліцах з’явіліся першыя паходні, публіку "разагравалі" артысты Капыльскага РЦК, якія прадставілі яскравую тэатральную пастаноўку па матывах народных паданняў. Дрэнны настрой ва ўсіх прысутных імгненна знікаў дзякуючы трапным жартам "Лоцвінскіх удалух". Сапраўдную іскрынку ў свята дадала хітрая цыганка – Людміла Ніжэвіч, якая па-майстэрску запрашала і забірала мужчын танцаваць задорны падыспан. Не засталіся госці і без пачастункаў: супрацоўніца Капыльскага ТЦСАН Наталля Сафронава
Наследие ЮНЕСКО на Копыльщине: репортаж с уникального обряда "Колядные цари"
18 января18 янв
9
3 мин