✅Гэта выдатная магчымасць пазнаёміць вучняў з багатымі народнымі традыцыямі праз гульню, спевы, тэатралізацыю. 🎭Да свята дзеці падрыхтавалі касцюмы калядных персанажаў: Казы, Зорканошы, Цыгана, Каня. Галоўнымі героями сталі Гаспадар з Гаспадыняю, калядоўшчыкі, Каза, Цыган. 🎼Вяселыя песні, народныя танцы, варажба, жарты напоўнілі актавы зал школы радасцю і добрым настроем. А калі зайграў ансамбль «Калядныя зоркі», дзеці пайшлі ў танцы. Колькі ж было радасці, захаплення ў іх вачах! ➡️На мерапрыестве прысутнічалі і бацькі, толькі не ў ролі проста гледачоў, а памочнікаў і ўдзельнікаў свята. ✨Свята завяршылася за святочным сталом з гарбатай і ласункамі. Але дух адзінства, радасці, які прынесла Каляда, яшчэ надоўга застанецца з ўдзельнікамі.
⚡️У Шклоўскай спецыяльнай школе-інтэрнаце стала добрай традыцыяй правядзенне Калядак
17 января17 янв
1
~1 мин