Найти в Дзене

19 студзеня - Вадохрышча

18 студзеня, напярэдадні, трэццяя, вадохрышчанская куцця. Галодная - гэты дзень беларус посціць. У дзень Вадохрышча ўсе прытрымліваліся строгага посту да таго часу, пакуль не прынясуць з царквы свянцонай вады і пакуль кожны член сям'і не вып'е яе крыху. Частка гэтай вады звычайна наліваецца ў бутэльку і захоўваецца цэлы год. Ёй акрапляюць саху і валоў, калі першы раз выязджаюць у поле араць, а таксама кароў і авечак пры першым выгане іх у поле. На Вялікай і Белай Русі народ адзначаў тры маразы: хрышчэнскія, афанасьеўскія; срэценскія. Калі хрышчэнскія маразы бяруць верх над каляднымі і срэценскімі, то ўвесь год ураджайным будзе. 💡 Арыгінальны тэкст: "Дзень за днём", Мінск, "Юнацтва", 1997 На вокладцы: Вадохрышча, або Богаяўленне — абраз сярэдзіны XVIII ст., які паходзіць з Пакроўскай царквы ў в. Андронава Брэсцкай вобласці. У 1974 годзе паступіў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, дзе захоўваецца дагэтуль. #поставыбудьсчастливздесь #выдохрышча #дзеньроднагасвайго

19 студзеня - Вадохрышча.

18 студзеня, напярэдадні, трэццяя, вадохрышчанская куцця. Галодная - гэты дзень беларус посціць.

У дзень Вадохрышча ўсе прытрымліваліся строгага посту да таго часу, пакуль не прынясуць з царквы свянцонай вады і пакуль кожны член сям'і не вып'е яе крыху. Частка гэтай вады звычайна наліваецца ў бутэльку і захоўваецца цэлы год. Ёй акрапляюць саху і валоў, калі першы раз выязджаюць у поле араць, а таксама кароў і авечак пры першым выгане іх у поле.

На Вялікай і Белай Русі народ адзначаў тры маразы: хрышчэнскія, афанасьеўскія; срэценскія. Калі хрышчэнскія маразы бяруць верх над каляднымі і срэценскімі, то ўвесь год ураджайным будзе.

💡 Арыгінальны тэкст: "Дзень за днём", Мінск, "Юнацтва", 1997

На вокладцы: Вадохрышча, або Богаяўленне — абраз сярэдзіны XVIII ст., які паходзіць з Пакроўскай царквы ў в. Андронава Брэсцкай вобласці. У 1974 годзе паступіў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, дзе захоўваецца дагэтуль.

#поставыбудьсчастливздесь #выдохрышча #дзеньроднагасвайго