Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Шклов ТВ

#ПаэтычныПарнас

#Деньродногосвоего #Дзеньроднагасвайго 🪶У рамках ініцыятывы "Кожная пятніца - роднае, сваё" прапануем прачытаць вам вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і нашых землякоў-шклаўчан. Яўген Крупенька Зразумей і паслухай Зразумей і паслухай, а пасля ўжо скажы, ці пачуў, як гамоняць над зямлёю дажджы... І як зоры спяваюць, калі ціша кругом, і як дыхаюць травы на лугах за Дняпром, як хвалюецца ніва і шумяць каласы, і аб чым размаўляюць дубровы, лясы. Ты таксама прыгледзься сінім ранкам, калі чарадзейныя песні дорыць неба зямлі, - і тады ты адчуеш, ідучы ад людзей, як уласная песня вылятае з грудзей. Хай да зор узлятае, не хваліся: твая! Перш спяваць сталі птушкі, ну а людзі - пасля!

#ПаэтычныПарнас

#Деньродногосвоего

#Дзеньроднагасвайго

🪶У рамках ініцыятывы "Кожная пятніца - роднае, сваё" прапануем прачытаць вам вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і нашых землякоў-шклаўчан.

Яўген Крупенька

Зразумей і паслухай

Зразумей і паслухай,

а пасля ўжо скажы,

ці пачуў, як гамоняць

над зямлёю дажджы...

І як зоры спяваюць,

калі ціша кругом,

і як дыхаюць травы

на лугах за Дняпром,

як хвалюецца ніва

і шумяць каласы,

і аб чым размаўляюць

дубровы, лясы.

Ты таксама прыгледзься

сінім ранкам, калі

чарадзейныя песні

дорыць неба зямлі, -

і тады ты адчуеш,

ідучы ад людзей,

як уласная песня

вылятае з грудзей.

Хай да зор узлятае,

не хваліся: твая!

Перш спяваць сталі птушкі,

ну а людзі - пасля!