Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

💊«Лячэнне працягваецца, але страхоўка не пакрывае ўсіх выдаткаў

». Журналіст з Гродна, які лечыцца ад анкалагічнага захворвання, просіць аб дапамозе Журналіст з Гродна Міхаіл Карневіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пераслед за прафесійную дзейнасць, праходзіць лячэнне ад анкалагічнага захворвання ў Польшчы і абвясціў збор сродкаў: https://bysol.org/be/private/mihail_karnievich/ «Я родам з Гродна і амаль усё жыццё прапрацаваў у журналістыцы. Пасля ўніверсітэта быў карэспандэнтам газет «Пагоня» і «Біржа інфармацыі», стаў адным з сузаснавальнікаў апошняй». —распавядае Міхаіл. Карневіч таксама супрацоўнічаў з «Радыё Свабода» па Гродзенскай вобласці, а з 2018 года — з газетай «Народная Воля». Ціск з боку ўладаў і адміністрацыйныя затрыманні пачаліся задоўга да 2020 года. У студзені 2022 года пасля падрыхтоўкі матэрыялу пра лагер мігрантаў каля пункту пропуску «Брузгі» ў журналіста правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і затрымалі. Ён правёў трое сутак у ізалятары, атрымаў штраф, а тэхніку канфіскавалі. Адвакат параіў яму з’ехаць з краіны

💊«Лячэнне працягваецца, але страхоўка не пакрывае ўсіх выдаткаў». Журналіст з Гродна, які лечыцца ад анкалагічнага захворвання, просіць аб дапамозе

Журналіст з Гродна Міхаіл Карневіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пераслед за прафесійную дзейнасць, праходзіць лячэнне ад анкалагічнага захворвання ў Польшчы і абвясціў збор сродкаў: https://bysol.org/be/private/mihail_karnievich/

«Я родам з Гродна і амаль усё жыццё прапрацаваў у журналістыцы. Пасля ўніверсітэта быў карэспандэнтам газет «Пагоня» і «Біржа інфармацыі», стаў адным з сузаснавальнікаў апошняй».

—распавядае Міхаіл.

Карневіч таксама супрацоўнічаў з «Радыё Свабода» па Гродзенскай вобласці, а з 2018 года — з газетай «Народная Воля». Ціск з боку ўладаў і адміністрацыйныя затрыманні пачаліся задоўга да 2020 года.

У студзені 2022 года пасля падрыхтоўкі матэрыялу пра лагер мігрантаў каля пункту пропуску «Брузгі» ў журналіста правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і затрымалі. Ён правёў трое сутак у ізалятары, атрымаў штраф, а тэхніку канфіскавалі. Адвакат параіў яму з’ехаць з краіны з-за рызыкі крымінальнага пераследу.

З сакавіка 2022 года Міхаіл Карневіч жыве ў Польшчы. Ён не мае стабільнай працы і падаецца на міжнародную абарону. Асноўны даход складаюць рэдкія замовы.

У 2025 годзе ў журналіста выявілі анкалагічнае захворванне. Ён перанёс аперацыю і прайшоў некалькі сеансаў прамянёвай тэрапіі. Лячэнне працягваецца, прызначаныя прэпараты і далейшае назіранне ў анкацэнтры.

Паводле слоў Карневіча, страхоўка пакрывае медыцынскае лячэнне, але не паўсядзённыя выдаткі на жыццё падчас тэрапіі. Сабраныя сродкі патрэбныя на аплату жылля, лекі, рэабілітацыю і базавыя выдаткі. Агульная сума збору складае 3000 еўра.

🩵Дапамагчы можна наўпрост на сайце #BYSOL: https://bysol.org/be/private/mihail_karnievich/

Рабіце гэта толькі ў тым выпадку, калі вы ў бяспецы.