У лютым у Мінску плануецца выстава фотаздымкаў гродзенскай фатографкі Наталлі Дораш, якая памерла летась. Пра адкрыццё выставы напісаў дырэктар выдавецтва «Рыфтур» («Планета Беларусь») Сяржук Паляшук. Фатаграфіяй Наталля Дораш захапілася яшчэ ў юнацтве і звязала з ёй усё сваё прафесійнае жыццё. З 1970-х гадоў яна працавала фотакарэспандэнткай у газетах, была ўдзельніцай народнага фотаклуба «Гродна», неаднаразова перамагала ў беларускіх і міжнародных фотаконкурсах. Яе серыя «Паства» заняла другое месца ў конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2011». Фотаздымкі Наталлі Дораш таксама выкарыстоўваліся як ілюстрацыі да кнігі нямецкага гісторыка Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні (1919–1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне і саветызацыя сярэднееўрапейскага места». Дораш памерла ў кастрычніку 2025 года. Чытайце таксама: 🤩 Памерла гродзенская фотографка Наталля Дораш 🤩 «Ахоўнікі гісторыі». Чым займалася Наталля Дораш і чаму яе фатаграфіі — важныя для Гродна 🤩 Наталія Дораш: «Пані фатографка – толь
📷 У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца выстава гродзенскай фатографкі Наталлі Дораш
14 января14 янв
1
~1 мин