рэгіёна" дзеліцца Наталля Архіпенка з Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах: – У сваім выступленні я расказала пра тую работу, якая праводзіцца, каб тэрыторыі Браслаўскага раёна (сам горад і чатыры сельскія саветы) змаглі атрымаць статус Глабальнага геапарка ЮНЕСКА. Задача перад намі пастаўлена комплексная і маштабная, але абсалютна рэалістычная. Геапарк на Браслаўшчыне стане магчымасцю заявіць свету пра сябе і сваю культурна-гістарычную адметнасць, інвестыцыяй у будучыню рэгіёна. Пры гэтым вельмі важна разумець, што геапарк ствараецца для людзей і разам з людзьмі. Браслаўскі раён мне добра знаёмы: я адпрацавала ў мясцовым нацпарку 19 гадоў, таму з радасцю прыехала сюды. Хачу адзначыць высокі арганізацыйны і навуковы узровень яе правядзення, тую гасціннасць, з якой нас сустрэлі. Я з цікавасцю паўдзельнічала ў майстар-класах народных майстроў.
Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі "Культурныя і прыродныя кампаненты Браслаўшчыны як аснова ўстойлівага развіцця
14 января14 янв
~1 мин