У Гродне прызначылі завочны суд над Максімам Шабуцкім. Пра гэта паведаміў Telegram-канал @nebovkletku. Працэс пачнецца 26 студзеня ў Гродзенскім раённым судзе. У верасні 2025 года Следчы камітэт распачаў у дачыненні да Шабуцкага спецвытворчасць. У кастрычніку Пракуратура Гродзенскай вобласці паведаміла, што крымінальная справа накіраваная ў суд. Паводле абвінавачання, Шабуцкаму інкрымінуюць амаль два дзясяткі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку звязаных з «экстрэмізмам», удзелам у масавых беспарадках, заклікамі да шкоды нацыянальнай бяспецы, абразамі прадстаўнікоў улады і іншымі эпізодамі. Сілавікі сцвярджаюць, што ў 2020 годзе Шабуцкі нібыта стварыў «экстрэмісцкае фарміраванне» на базе YouTube-канала «Максім Шабуцкі» і Telegram-канала «Група Шабуцкі», а таксама размяшчаў на сваіх рэсурсах «інфармацыйныя матэрыялы экстрэмісцкага характару». Акрамя таго, яму інкрымінуюць удзел у Палку Каліноўскага, стварэнне блока «Незалежныя беларусы» на выбарах у Каардынацыйны савет і ўдзе
🔨 У Гродне прызначылі завочны суд над былым каліноўцам Максімам Шабуцкім па 18 крымінальных артыкулах
13 января13 янв
1 мин