Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🏚 У Беларусі працягнуць рэстаўрацыю замкаў

Пералік аб’ектаў уключаны ў дзяржаўную праграму «Культурная прастора» Як паведамляе БЕЛТА, у найбліжэйшыя пяць гадоў — з 2026 да 2030 — фінансаванне з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў атрымаюць шэраг знакавых гістарычных помнікаў. Акрамя рамонту і рэстаўрацыі замкаў, праграма прадугледжвае меры па захаванні нацыянальных традыцый і звычаяў. Работы на многіх аб’ектах ідуць ужо не першы год. Так, Дворцавы комплекс у Ружанах Пружанскага раёна рэстаўруюць з 2012 года, і ў 2026–2029 гадах там запланаваны чарговы этап аднаўлення. У 2029 годзе плануюць завяршыць рэканструкцыю з рэстаўрацыяй касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Да 2030 года павінны скончыць рэканструкцыю з кансервацыяй і прыстасаваннем Навагрудскага замка — аднаго з найважнейшых гісторыка-культурных аб’ектаў краіны.

🏚 У Беларусі працягнуць рэстаўрацыю замкаў. Пералік аб’ектаў уключаны ў дзяржаўную праграму «Культурная прастора»

Як паведамляе БЕЛТА, у найбліжэйшыя пяць гадоў — з 2026 да 2030 — фінансаванне з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў атрымаюць шэраг знакавых гістарычных помнікаў. Акрамя рамонту і рэстаўрацыі замкаў, праграма прадугледжвае меры па захаванні нацыянальных традыцый і звычаяў.

Работы на многіх аб’ектах ідуць ужо не першы год. Так, Дворцавы комплекс у Ружанах Пружанскага раёна рэстаўруюць з 2012 года, і ў 2026–2029 гадах там запланаваны чарговы этап аднаўлення. У 2029 годзе плануюць завяршыць рэканструкцыю з рэстаўрацыяй касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Да 2030 года павінны скончыць рэканструкцыю з кансервацыяй і прыстасаваннем Навагрудскага замка — аднаго з найважнейшых гісторыка-культурных аб’ектаў краіны.