Трэцяга студзеня адзначыла сваё 90-годдзе цудоўная жанчына са Стругі Ева Трапец. 🔵У рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі «Ад усёй душы» Еву Макараўну наведалі шматлікія госці, якія акружылі юбіляршу клопатам і цяплом. Яна атрымала шчырыя віншаванні і пажаданні ад старшыні Стружскага сельсавета Ніны Ліпскай, мясцовых работнікаў культуры – Алены і Ганны Касцюк, а таксама сацыяльнага работніка Столінскага ТЦСАНа Марыі Шыла. Ева Макараўна родам з Варанёў. Яе бацькі купілі маёмасць на хутары каля Лютага Бору. У даваенны час жылі вельмі добра, усяго хапала дзякуючы сваёй працы на зямлі. Ева Макараўна расказвае, што ў яе былі старэйшыя браты, але ў гісторыі сям’і ёсць адзін трагічны момант: за адзін тыдзень невылечная хвароба забрала адразу чацвярых дзяцей. Гора бацькоў нельга перадаць словамі, а калі нарадзілася яшчэ адна дзяўчынка, то мясцовы святар прапанаваў назваць яе Евай. Ён падтрымліваў сям’ю, прыносіў дзяўчынцы з царквы гасцінцы, быў упэўнены, што Бог дапаможа і дзіця застанецц
Віншаванні з юбілеем – гэта цудоўная нагода наведаць аднавяскоўцаў і расказаць нашым чытачам пра жыхароў нашага раёна
11 января11 янв
1 мин