Найти в Дзене
Hrodna.life

🤩 Палітзняволены журналіст з Гродна Дзяніс Івашын напісаў пра Каляды ў няволі

Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын даслаў з турмы ліст, у якім распавёў пра тое, як сустрэў Каляды ў зняволенні. Пра гэта піша Telegram-канал @dzianisivashyn. Сімвалічная елка, зробленая ў няволі, стала для палітвязня знакам надзеі на тое, што наступнае каляднае свята ён зможа сустрэць ужо на волі. «Каляды я сустрэў з прыгожаю (як мне падаецца) ялінкаю-хваінкаю. Гэтым разам яна атрымалася ў мяне занадта пухмянаю, тоўсьценькаю. Зь вялікаю Батлэемскаю зоркаю. Пакункі з дарункамі пад ёю - я шчэ не намаляваў. Але і гэтак зразумела, на які дарунак мы найбольш чакаем. Яго не загарнеш у сьвяточную абгортку з прыгожымі бантамі. Дужа спадзяюся, што наступная ялінка будзе насамрэч жывою і ставіць яе мы ўжо будзем разам. Давядзецца, праўда, упрыгожваньні шчэ набываць, але ж гэта прыемны працэс. Але калядная ялінка мае быць выключна - жывою. Нягледзячы ні на што, настрой маю ўзьнёслы. Сьвяточны, пэўна, будзе, калі мы будзем сьвяткаваць разам, да таго ж Каляды - сямейнае сьвята. Згатаваў сё

🤩 Палітзняволены журналіст з Гродна Дзяніс Івашын напісаў пра Каляды ў няволі

Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын даслаў з турмы ліст, у якім распавёў пра тое, як сустрэў Каляды ў зняволенні. Пра гэта піша Telegram-канал @dzianisivashyn.

Сімвалічная елка, зробленая ў няволі, стала для палітвязня знакам надзеі на тое, што наступнае каляднае свята ён зможа сустрэць ужо на волі.

«Каляды я сустрэў з прыгожаю (як мне падаецца) ялінкаю-хваінкаю. Гэтым разам яна атрымалася ў мяне занадта пухмянаю, тоўсьценькаю. Зь вялікаю Батлэемскаю зоркаю. Пакункі з дарункамі пад ёю - я шчэ не намаляваў. Але і гэтак зразумела, на які дарунак мы найбольш чакаем. Яго не загарнеш у сьвяточную абгортку з прыгожымі бантамі.

Дужа спадзяюся, што наступная ялінка будзе насамрэч жывою і ставіць яе мы ўжо будзем разам. Давядзецца, праўда, упрыгожваньні шчэ набываць, але ж гэта прыемны працэс. Але калядная ялінка мае быць выключна - жывою.

Нягледзячы ні на што, настрой маю ўзьнёслы. Сьвяточны, пэўна, будзе, калі мы будзем сьвяткаваць разам, да таго ж Каляды - сямейнае сьвята. Згатаваў сёньня сабе куцьцю, ведаю, што трэ было ўчора, але ўжо так вырашыў. Цалкам мажліва, я ў цябе ўжо стаўся адмыслоўцам у прыгатаваньні гэтае каляднае стравы. Мяркую, ты ня будзеш супроць, калі за гэты кулінарны напрамак буду адказваць я. Мне падаецца, што фаху я займеў ужо дастаткова 🙂! Куцьця атрымалася ніштаватаю (шчыра, хоць ведаю, што трэба быць самакрытычным), гэтым разам давялося гатаваць яе з аўсянкі. Вядома ж, з грэчкі была б шчэ смачнейшаю. Але  ў любым разе мне спадабалася»,

— напісаў Дзяніс Івашын у апошнім лісце з турмы.

Журналіста з Гродна затрымалі 12 сакавіка 2021 года. У жніўні 2022 года яго асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) паводле артыкулаў «здрада дзяржаве» і «незаконны збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці».

Івашын быў рэдактарам беларускай версіі выдання Infornapalm і аўтарам расследаванняў для газеты «Новы час». Ён публікаваў матэрыялы пра былых супрацоўнікаў украінскага спецпадраздзялення «Беркут», якія пасля падзей у Кіеве пераехалі ў Беларусь і пачалі працаваць у міліцыі.

У чэрвені 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіне.