Найти в Дзене
Hrodna.life

❤️Шведскія аўтамабільныя нумары «КАХАННЕ» заўважылі ў Гродне

Каля гандлёвага цэнтра Old City сфатаграфавалі аўтамабіль з надпісам «КАХАННЕ» замест звыклага нумара. Як сцвярджае аўтарка здымка, апублікаванага ў Threads, нумары — шведскія. Дасведчаныя людзі пішуць, што аўто з гэтымі нумарамі паўгады, як катаецца па гораду. А якія незвычайныя аўтамабільныя нумары вам даводзілася бачыць на вуліцах Гродна? Дарэчы, раней мы пісалі, як беларусы ў Літве замаўлялі нумары з назвамі беларускіх гарадоў, у тым ліку «GRODNO». Фота: darialesiukk у Threads.

❤️Шведскія аўтамабільныя нумары «КАХАННЕ» заўважылі ў Гродне

Каля гандлёвага цэнтра Old City сфатаграфавалі аўтамабіль з надпісам «КАХАННЕ» замест звыклага нумара. Як сцвярджае аўтарка здымка, апублікаванага ў Threads, нумары — шведскія.

Дасведчаныя людзі пішуць, што аўто з гэтымі нумарамі паўгады, як катаецца па гораду.

А якія незвычайныя аўтамабільныя нумары вам даводзілася бачыць на вуліцах Гродна?

Дарэчы, раней мы пісалі, як беларусы ў Літве замаўлялі нумары з назвамі беларускіх гарадоў, у тым ліку «GRODNO».

Фота: darialesiukk у Threads.