🦌 Юрый нарадзіўся ў Гродне 24 верасня 1969 года. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе вывучаў паланістыку. Некаторы час працаваў у Гродзенскім тэатры лялек загадчыкам літаратурнай часткі, быў журналістам у газетах «Пагоня» і «День», а таксама супрацоўнічаў з беларускай службай Польскага радыё і «Радыё Рацыя» пад псеўданімам Вацлаў Галімскі. 📖 Юрый — аўтар паэтычных кніг «Водар цела» (1992), «Твар Тутанхамона» (1994), «Рытуал» (1999), «Вуліца тыгровых архідэй» (2003) і раману «Апосталы нірваны» (1995). Шмат ягоных вершаў сталі песнямі беларускіх рок-гуртоў, такіх як «Грунвальд» і «Айша». 🖋Быў сябрам Таварыства вольных літаратараў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Улетку 2011 года Гумянюк быў арыштаваны на 12 сутак за ўдзел у маўклівых пратэстах у Гродне. 👵🏻 Жыў у Гродне, дзе даглядаў сваю маці. 💥 Загінуў пры загадкавых абставінах, выпаўшы з акна 9-га паверха гродзенскага інтэрната па вуліцы Сухамбаева, што знаходзіўся побач з яго
🪶19 студзеня 2013 года пры загадкавых абставінах загінуў гродзенскі журналіст і паэт Юры Гумянюк
19 января19 янв
1 мин