У вёсцы Качаны карэнных жыхароў засталося мала. Жывуць пераважна дачнікі або дзеці і ўнукі тых, хто калісьці трымаў тут гаспадару. Адна з апошніх карэнных жыхароў гэтай вёскі – Адэлія Юльянаўна Страх. Жанчына нарадзілася ў 1939 годзе і памятае Качаны і жыхароў вёскі зусім іншымі. Яе дзяцінства прыйшлося на вайну. Бацька загінуў у 1943-м, маці засталася адна з пяццю дзецьмі. Адэлія Юльянаўна добра памятае пасляваенны голад, але яшчэ мацней тое, як маці з усіх сіл старалася, каб у дзяцей было самае неабходнае. Школу арганізавалі проста ў вясковай хаце – сям'я Смолікаў пусціла дзяцей у частку свайго пакоя. Адэлія вучылася на «выдатна», але скончыла толькі чатыры класы – трэба было дапамагаць маці дома. У 17 гадоў дзящчына выйшла замуж за Іосіфа Юльянавіча. Хлопец быў аднавясковец і нават аднафамілец. Адэлія Юльянаўна добра памятае, як падчас шлюбу ксёндз пажартаваў з маладых: «Можа вы – брат і сястра?». Усё сваё працавітае жыццё яна аддала калгасу. Была і паляводам, і мяла лён, і рвала б
Проста, шчыра, па-сямейнаму: Раство з аладкамі і сухарыкамі ў памяці карэннай жыхаркі вёскі Качаны
5 января5 янв
9
1 мин