Найти в Дзене
Hrodna.life

🐘 435 год таму Слонім атрымаў свой герб

! 4 студзеня 1591 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Слоніму гарадскі герб «у блакітным полі залаты леў з гербам „Ліс“ у лапах» У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 красавіка 1998. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 13. У сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе срэбны герб «Ліс». 🪽 У XVI ст. Слонім быў павятовым цэнтрам Новагрудскага ваяводства. У 1531 годзе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары падарыў гораду магдэбургскае права. Права на самакіраванне было пацверджана ў 1591 годзе Жыгімонтам III Вазай, і ў гэтым жа годзе горад атрымаў свой герб і пячатку. 🦁 Герб Слоніма па сваім сюжэце пераклікаецца з гербам Ліды, які горад атрымаў годам раней ад таго ж манарха. У слонімскім гербе залаты леў трымае ў лапе герб «Ліс». Тлумачыцца гэта, па ўсёй верагоднасці, тым, што з 1586 года Ліда належала канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу. Магнацкі род Сапегаў карыстаўся гербам 🦊 «Ліс».

🐘 435 год таму Слонім атрымаў свой герб!

4 студзеня 1591 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Слоніму гарадскі герб «у блакітным полі залаты леў з гербам „Ліс“ у лапах»

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 красавіка 1998. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 13.

У сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе срэбны герб «Ліс».

🪽 У XVI ст. Слонім быў павятовым цэнтрам Новагрудскага ваяводства. У 1531 годзе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары падарыў гораду магдэбургскае права. Права на самакіраванне было пацверджана ў 1591 годзе Жыгімонтам III Вазай, і ў гэтым жа годзе горад атрымаў свой герб і пячатку.

🦁 Герб Слоніма па сваім сюжэце пераклікаецца з гербам Ліды, які горад атрымаў годам раней ад таго ж манарха. У слонімскім гербе залаты леў трымае ў лапе герб «Ліс». Тлумачыцца гэта, па ўсёй верагоднасці, тым, што з 1586 года Ліда належала канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу. Магнацкі род Сапегаў карыстаўся гербам 🦊 «Ліс».