Мінска-Магілёўскі 😇 3 студзеня 1946 года ў Адэльску Гродзенскага раёна нарадзіўся Тадэвуш Кандрусевіч — знакавая постаць беларускага Касцёла, вядомы сваёй актыўнай дзейнасцю па аднаўленні рэлігійнага жыцця ў Беларусі. 🦌 У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута, але праз год вымушаны быў сысці з-за абвінавачванняў у наведванні касцёла. Пасля год працаваў у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Гродне. ⛪️ У 1976 годзе вырашыў прысвяціць жыццё служэнню Богу, паступіўшы ў Ковенскую духоўную семінарыю. У 1981 годзе быў пасвечаны ў святары, а ў 1989 годзе стаў біскупам. Ён актыўна аднаўляў каталіцкія структуры ў Беларусі, спрыяў адкрыццю больш за 100 касцёлаў і заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. ⛓️ Асаблівую ўвагу Кандрусевіч надаваў сацыяльнай справядлівасці і правам чалавека. Пасля падзей 2020 года, звязаных з фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах і жорсткім разгонам пратэстаў, ён неаднаразова звяртаўся да ўладаў з заклікамі да канс
🤩 Сёння адзначае сваё 80-годдзе ўраджэнец Гродзеншчыны, знакавая постаць Каталіцкай Царквы Беларусі і былы Арцыбіскуп-Мітрапаліт
3 дня назад3 дня назад
1 мин