Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Шклов ТВ

#деньродногосвоего

#дзеньроднагасвайго 🥔Бульбяныя пызы - старадаўняя беларуская страва. Для цеста: 250 г тварагу; 1 шклянка мукі; 1 шклянка крухмалу; 3-4 шт. бульбы (надзерці на дробнай тарцы); соль на смак. Для начынкі: фарш са свініны і ялавічыны; цыбуля; соль; яйка; спецыі. 🧑🏻‍🍳Гатаванне: Змяшаць тварог, крухмал, драную бульбу, муку і соль, усё добра вымесіць – павінна атрымацца мяккае, пластычнае цеста. Даць яму крыху пастаяць, а тым часам прыгатаваць мясную начынку. ✅Для гэтага ў фарш са свініны і ялавічыны дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, сырое яйка, сольі і спецыі, перамяшаць. 📌 З цеста сфарміраваць круглы дранік 5-6 мм таўшчынёй, на яго пакласці начынку, зверху накрыць другім дранікам і злучыць краі. Можна зрабіць пызы памерам як пельмені, можна – крыху большымі. 🍳Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць пызы да румянай скарыначкі з абодвух бакоў. Яшчэ смачней атрымаецца, калі прыгатаваць іх на скварачках. Падрумяненыя пызы давесці да гатоўнасці ў духоўцы. Падаць са смятанай або мачан

#деньродногосвоего

#дзеньроднагасвайго

🥔Бульбяныя пызы - старадаўняя беларуская страва.

Для цеста:

250 г тварагу;

1 шклянка мукі;

1 шклянка крухмалу;

3-4 шт. бульбы (надзерці на дробнай тарцы);

соль на смак.

Для начынкі:

фарш са свініны і ялавічыны;

цыбуля;

соль;

яйка;

спецыі.

🧑🏻‍🍳Гатаванне:

Змяшаць тварог, крухмал, драную бульбу, муку і соль, усё добра вымесіць – павінна атрымацца мяккае, пластычнае цеста. Даць яму крыху пастаяць, а тым часам прыгатаваць мясную начынку.

✅Для гэтага ў фарш са свініны і ялавічыны дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, сырое яйка, сольі і спецыі, перамяшаць.

📌 З цеста сфарміраваць круглы дранік 5-6 мм таўшчынёй, на яго пакласці начынку, зверху накрыць другім дранікам і злучыць краі. Можна зрабіць пызы памерам як пельмені, можна – крыху большымі.

🍳Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць пызы да румянай скарыначкі з абодвух бакоў. Яшчэ смачней атрымаецца, калі прыгатаваць іх на скварачках. Падрумяненыя пызы давесці да гатоўнасці ў духоўцы. Падаць са смятанай або мачанкай.