Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🛂 Нацыянальны пашпарт Беларусі пасмяротна выдалі паэтцы і ўраджэнцы Гродзеншчыны Ларысе Геніюш

🖋 31 снежня паэтцы Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі. Пра гэта паведамілі на старонцы Беларускага пашпартнага цэнтра ў Facebook. «Яна не дачакалася гэтага дня. Але гэты дзень дачакаўся яе», — гаворыцца ў паведамленні. Яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны Ларыса Геніюш выехала з Заходняй Беларусі ў Чэхаславакію. Яна была сакратаркай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і захавальніцай яе архіву. Пасля вайны Чэхаславакія выдала Ларысу Геніюш і яе мужа Янку савецкім органам. Абодвух асудзілі да лагерных тэрмінаў. Пасля вызвалення сямя Геніюшаў пасялілася ў Зэльве і да канца жыцця знаходзілася пад наглядам КДБ. Ларыса Геніюш лічыла сябе грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі і адмовілася ад грамадзянства СССР. «Мая бабуля сваім жыццём даказала, як можна і як варта, а можа, нават як трэба паступаць. Ёй, напэўна, належыцца пашпарт незалежнай Беларусі, якога яна не дачакалася», — пракаментаваў унук паэткі Міхаіл Геніюш. Ларыса Геніюш нарадзілася 9 жніўн

🛂 Нацыянальны пашпарт Беларусі пасмяротна выдалі паэтцы і ўраджэнцы Гродзеншчыны Ларысе Геніюш

🖋 31 снежня паэтцы Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі. Пра гэта паведамілі на старонцы Беларускага пашпартнага цэнтра ў Facebook.

«Яна не дачакалася гэтага дня. Але гэты дзень дачакаўся яе»,

— гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны Ларыса Геніюш выехала з Заходняй Беларусі ў Чэхаславакію. Яна была сакратаркай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і захавальніцай яе архіву. Пасля вайны Чэхаславакія выдала Ларысу Геніюш і яе мужа Янку савецкім органам. Абодвух асудзілі да лагерных тэрмінаў.

Пасля вызвалення сямя Геніюшаў пасялілася ў Зэльве і да канца жыцця знаходзілася пад наглядам КДБ.

Ларыса Геніюш лічыла сябе грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі і адмовілася ад грамадзянства СССР.

«Мая бабуля сваім жыццём даказала, як можна і як варта, а можа, нават як трэба паступаць. Ёй, напэўна, належыцца пашпарт незалежнай Беларусі, якога яна не дачакалася»,

— пракаментаваў унук паэткі Міхаіл Геніюш.

Ларыса Геніюш нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы (сёння 🐺 Ваўкавыскі раён), а пасля вайны і да сваёй смерці жыла ў 🐴 Зэльве.