На календары апошнія дні снежня. Традыцыйна ў гэты час мы падводзім вынікі адыходзячага года. Што ўдалося зрабіць, якія мары спраўдзіліся, а якія падзеі пакінулі глыбокі след і яркія ўспаміны? Пра гэта мы даведаліся ў нашых чытачоў. Юрый МАЛОЧКА, намеснік пракурора Капыльскага раёна: – 2025 год стаў новым этапам у маім жыцці, які даў магчымасць даказаць свае здольнасці служыць грамадзянам і дзяржаве на пасадзе намесніка пракурора Капыльскага раёна. Ён запомніўся мне не толькі зменай месца працы, але і месца жыхарства. Сёлета я прыехаў з Любаншчыны на Капыльшчыну, пазнаёміўся тут з многімі людзьмі і новым калектывам. Кола абавязкаў у мяне стала больш шырокае, новая пасада прынесла больш адказнасці, але, у той жа час, яна дала шмат новых знаёмстваў, сустрэч і абмеркаванняў. Святлана КАЛЕВІЧ, настаўнік СШ № 2 г. Капыля: – Адыходзячы год быў для мяне плённым і паспяховым у педагагічнай дзейнасці. Я прадставіла сваю працу на Міжнародным комплексным форуме "Настаўнік школы будучыні", які пр
Копилка воспоминаний – чем порадовал и удивил копылян 2025 год?
31 декабря 202531 дек 2025
3 мин