родную мову”. Будучых абітурыентаў сустрэла кіраўніцтва факультэта ў асобах дэкана А.М. Палуян і намесніка дэкана З.У. Шведавай, якія пазнаёмілі з асаблівасцямі ўступнай кампаніі на розныя спецыяльнасці, магчымасцях, што адчыняюцца перад студэнтамі, якія закончылі філалагічны факультэт. Дацэнт кафедры беларускай мовы Алена Фёдарава прачытала лекцыю “Экзамен в творчестве» для жадаючых паступіць на спецыяльнасць «Журналістыка». Захапляльны квіз па беларускай мове правяла дацэнт кафедры беларускай літаратуры Таццяна Пятроўская. Квіз аб’яднаў каманды ў незвычайных заданнях. Удзельнікі адгадвалі факты пра Францыска Скарыну, творы, фразеалагізмы па малюнках і рэдкія словы. Найбольш жыво прайшоў тур, дзе словы паказвалі жэстамі, а адзін чалавек іх адгадваў. У фінале ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
❄️Напярэдадні Новага года, у час зімовых канікул школьнікаў, на філалагічным факультэце адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства “Ведаю
30 декабря 202530 дек 2025
~1 мин