Абвешчаныя пераможцы прэміі імя Алесь Адамовіч за 2024 год. Узнагарода ўручаецца за найлепшыя публіцыстычныя творы, апублікаваныя летась, паведамляе Telegram-канал Беларускі ПЭН. Сёлета лаўрэатамі сталі: 🌟 Былая кіраўніца Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка — за гуманістычнае асэнсаванне беларускага турэмнага досведу з перспектывы дзяцей рэпрэсаваных бацькоў. Узнагароджаная кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»); 🌟 Наста Манцэвіч — за смеласць і суперажыванне ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту. Адзначаная частка кнігі «Цела таксама архіў» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»). 🌟 Акрамя дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай сайт spring96.org Праваабарончага цэнтра «Вясна» — за 25-гадовае паслядоўнае і ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Прыядноўваемся да віншавання ўсіх намінантаў і лаўрэатаў.
🥇 Псіхалагіня з Гродна Вольга Вялічка атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча
30 декабря 202530 дек 2025
~1 мин