Найти в Дзене
Proregion24.by:Перспектива

Натхняе Якуб

Лічы, усю сваю маладосць я пражыла на Міншчыне, дзе людзі вельмі ганарацца земляком Якубам Коласам. Напамінаю, што ён быў родам з вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Многія мае стаўбцоўскія сябры і знаёмыя пры нагодзе чыталі на памяць цэлыя часткі з «Новай зямлі», у тым ліку і «застольныя». І хоць кнігі Якуба Коласа стаяць у мяне дома навідавоку, я даўно іх не перачытвала. Адкрыла нанова «Новую зямлю» пасля таго, як мне падалі ідэю сачыніць верш пра дранікі для буклета Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра пра нематэрыяльную спадчыну Беларусі. Прачытала, як «Аладкі кроілі ў квадраты», як «Блінцы пякліся на сняданне» і так далей, і натхненне прыйшло само сабой. Потым, як апантаная, перабрала ўсе выданні ў нашай Скідзельскай гарадской бібліятэцы, якія датычацца твораў і творчасці Якуба Коласа. Многія яго вершы ў старых, пашарпаных ад часу кнігах сталі для мяне сапраўдным адкрыццём. Асабліва ўразіла публіцыстыка, звароты да настаўнікаў у вусці клопату пра беларускую м

Лічы, усю сваю маладосць я пражыла на Міншчыне, дзе людзі вельмі ганарацца земляком Якубам Коласам. Напамінаю, што ён быў родам з вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Многія мае стаўбцоўскія сябры і знаёмыя пры нагодзе чыталі на памяць цэлыя часткі з «Новай зямлі», у тым ліку і «застольныя».

І хоць кнігі Якуба Коласа стаяць у мяне дома навідавоку, я даўно іх не перачытвала. Адкрыла нанова «Новую зямлю» пасля таго, як мне падалі ідэю сачыніць верш пра дранікі для буклета Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра пра нематэрыяльную спадчыну Беларусі. Прачытала, як «Аладкі кроілі ў квадраты», як «Блінцы пякліся на сняданне» і так далей, і натхненне прыйшло само сабой. Потым, як апантаная, перабрала ўсе выданні ў нашай Скідзельскай гарадской бібліятэцы, якія датычацца твораў і творчасці Якуба Коласа. Многія яго вершы ў старых, пашарпаных ад часу кнігах сталі для мяне сапраўдным адкрыццём. Асабліва ўразіла публіцыстыка, звароты да настаўнікаў у вусці клопату пра беларускую мову. Захацелася падзяліцца ўсім гэтым з наведвальнікамі бібліятэкі. Вельмі рада, што знайшліся чытачы, якія таксама атрымалі задавальненне ад добрай кнігі.