Найти в Дзене
Proregion24.by:Перспектива

Гастранамічная экскурсія па «Новай зямлі»: як у Скідзелі адзначылі дзень беларускай кухні

У Скідзельскай гарадской бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» і абласнога бібліятэчнага праекта «Разам з кнігай дарогай дабрыні» адбылося мерапрыемства ў фармаце «Бібліякафэ». За кніжна-чайным сталом сабраліся чытачы беларускай класікі, якіх прывабіла афіша з радкамі Якуба Коласа: «…Якія матчыны намеры наконт куцці, наконт вячэры?» Тут прайшлі чытанні ўголас смачных урыўкаў пра традыцыйную беларускую ежу і застоллі з паэмы «Новая зямля». У прыватнасці, пра штодзёную ежу ў частцы «За сталом» і спробу вынайсці новы рэцэпт у гумарыстычнай частцы «Дзядзька-кухар», пра «мядовае» застолле ў «Падглядзе пчол» і багацце святочнай вячэры ў частцы «Каляды». Пасля кожнага ўрыўка абмяркоўвалася згаданая ежа і ўспаміналіся забытыя рэцэпты, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Чытачы прыйшлі да высновы, што многія стравы немагчыма прыгатаваць так, як некалі ў цаглянай печы, таму яны і забытыя. Аднак ёсць шмат іншых, смачных і карысных, толькі яны, на жаль,

У Скідзельскай гарадской бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» і абласнога бібліятэчнага праекта «Разам з кнігай дарогай дабрыні» адбылося мерапрыемства ў фармаце «Бібліякафэ». За кніжна-чайным сталом сабраліся чытачы беларускай класікі, якіх прывабіла афіша з радкамі Якуба Коласа: «…Якія матчыны намеры наконт куцці, наконт вячэры?»

Тут прайшлі чытанні ўголас смачных урыўкаў пра традыцыйную беларускую ежу і застоллі з паэмы «Новая зямля». У прыватнасці, пра штодзёную ежу ў частцы «За сталом» і спробу вынайсці новы рэцэпт у гумарыстычнай частцы «Дзядзька-кухар», пра «мядовае» застолле ў «Падглядзе пчол» і багацце святочнай вячэры ў частцы «Каляды».

Пасля кожнага ўрыўка абмяркоўвалася згаданая ежа і ўспаміналіся забытыя рэцэпты, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Чытачы прыйшлі да высновы, што многія стравы немагчыма прыгатаваць так, як некалі ў цаглянай печы, таму яны і забытыя. Аднак ёсць шмат іншых, смачных і карысных, толькі яны, на жаль, выцясняюцца прадуктамі з хімічнымі ўзмацняльнікамі смаку.

Разнастаілі мерыпрыемства кіраўнікі скідзельскіх школьных музеяў. Марына Вабішчэвіч з СШ № 3 прэзентавала навагоднія паштоўкі з уласнай калекцыі і расказала шмат цікавага пра іх гісторыю. Алена Кавальчук з СШ № 2 накрыла стол з каляднымі поснымі стравамі ды жытнімі сцяблінамі пад абрусам і правяла майстар-клас па народнай варажбе.

Напрыканцы своеасаблівай беларускай гастранамічнай экскурсіі па старонках добрай кнігі бібліятэкар прачытала ўласны верш «Дранікі».

Дапамогу ў падрыхтоўцы дадзенага мерапрыемства аказалі юныя кнігалюбы Аліна Галенеўская і Дар’я Чабатар. Дзяўчынкі з любоўю зрабілі закладкі для шасці розных выданняў паэмы «Новая зямля», каб кожны слухач мог лёгка знайсці агучваемыя радкі.