Найти в Дзене

Ніна Кенько – народны майстар Беларусі

Высокага статусу «Народны майстар Беларусі» ўдастоена Ніна КЕНЬКО з Залесся. Такі вердыкт вынесла экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Цудоўны падарунак напярэдадні Калядаў – не толькі асабіста для майстрыхі па ткацтве, але і для ўсёй Смаргоншчыны. «Гэта ганаровае званне, – усміхаецца Ніна Уладзіміраўна. – Але я разумею, якая вялікая адказнасць на мяне накладаецца. Трэба шмат працаваць, каб варта несці гэта званне». Ніна Уладзіміраўна – творца шматгранны.  Валодае рознымі тэхнікамі ткацтва: на ніту, на бёрда, бранае ткацтва на станку. З’яўляецца кіраўніком дзіцячага гуртка «Кросенцы» ў раённым Доме рамёстваў. Ткацтва з’яўляецца адным з самых старажытных i пашыраных рамёстваў на Беларусi. Спецыялісты сцвярджаюць: саткаць дыванок – як задачу па вышэйшай матэматыцы рашыць. Тканыя ходнікі, ручнікі, паясы ўтойваюць у сабе  сакрэты народнай мудрасці і працавітасці. Кожны з іх – своеасаблівы працяг старажытнай мудрасці і прыгажосці

Высокага статусу «Народны майстар Беларусі» ўдастоена Ніна КЕНЬКО з Залесся. Такі вердыкт вынесла экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Цудоўны падарунак напярэдадні Калядаў – не толькі асабіста для майстрыхі па ткацтве, але і для ўсёй Смаргоншчыны.

-2

«Гэта ганаровае званне, – усміхаецца Ніна Уладзіміраўна. – Але я разумею, якая вялікая адказнасць на мяне накладаецца. Трэба шмат працаваць, каб варта несці гэта званне».

Ніна Уладзіміраўна – творца шматгранны.  Валодае рознымі тэхнікамі ткацтва: на ніту, на бёрда, бранае ткацтва на станку. З’яўляецца кіраўніком дзіцячага гуртка «Кросенцы» ў раённым Доме рамёстваў.

-3

Ткацтва з’яўляецца адным з самых старажытных i пашыраных рамёстваў на Беларусi. Спецыялісты сцвярджаюць: саткаць дыванок – як задачу па вышэйшай матэматыцы рашыць. Тканыя ходнікі, ручнікі, паясы ўтойваюць у сабе  сакрэты народнай мудрасці і працавітасці. Кожны з іх – своеасаблівы працяг старажытнай мудрасці і прыгажосці Беларусі.

Сёння ўзорнае ткацтва – хутчэй экзотыка, чым штодзённая хатняя праца. Аднак рамяство гэта яшчэ жыве, і ў некаторых рэгіёнах актыўна адраджаецца, развіваецца і яднае людзей. Асабліва дзякуючы такім людзям, як Ніна Кенько. Работы майстрыхі шырока прадстаўлены на абласных, раённых і рэгіянальных выставах народнай творчасці. Яна актыўная ўдзельніца фестываляў і кірмашоў. Шчодра дзеліцца сваімі талентам на шматлікіх майстар-класах, якія праводзіць для самых розных аўдыторый.

-4
-5
-6
-7

За чатырнаццаць гадоў работы ў Доме рамёстваў чаго толькі не «натварыла». Ніна Уладзіміраўна не толькі выдатна тчэ, але і цудоўна вяжа кручком. У яе творчым арсенале – парасоны ад сонца, вееры, капялюшыкі. Аздабляе карункамі ручнікі і абрусы. Стварае розныя дзіцячыя цацкі. Вялікім попытам у турыстаў карыстаецца яе аўтарская работа «Смаргонскі мядзведзь» (у розных інтэрпрэтацыях).

Ганаровы статус, які прысвоілі Ніне Кенько, – несумненна гэта  і асабісты поспех, і  прызнанне жыццяздольнасці беларускіх традыцый, якія праз рукі і сэрцы падобных майстроў перадаюцца будучым пакаленням, застаюцца крыніцай натхнення і нацыянальнай гордасці.

Галіна АНТОНАВА

Фота за архіва РЦК

Теги: общество люди сморгонщины