Нараджэнне Пана – гэта свята, якое аб’ядноўвае хрысціян усяго свету, незалежна ад іх канфесійных адрозненняў. Ужо 25 снежня адбудзецца галоўная рэлігійная падзея года для каталіцкіх вернікаў. Тыя ж, хто са стараннасцю прайшоў праз дні Адвэнту, прысвяціўшы іх пакаянню і духоўнаму ачышчэнню, сустрэнуць гэта светлае свята з чыстым сэрцам і добрымі намерамі. Мы пацікавіліся, як рыхтуецца да Божага прыходу сям’я Наталлі ТАПУЦЬ. – Для нас свята Божага Нараджэння вельмі важнае, бо рыхтуем сваю душу і дом, каб прыйшоў маленькі Езус. Наша сям’я веруючая і зараз перажываем час у Адвэнце. Разам мы рыхтуемся да свята. Наведваем касцёл у Нястанішках. Так, як бацькі, чакаючы нараджэння дзіцяці, павінны падрыхтаваць сябе і дом да з’яўлення новага члена сям’і, так і мы ў час Адвэнту павінны аднавіць нашы сэрцы: ачысціць іх ад грахоў, «упрыгожыць» добрымі ўчынкамі, каб маленькаму Езусу спадабалася. Прыбіраем хату як некалі даўней рабіла мая бабауля – абавязкова ядлоўчыкам праходжуся па завуголлях, пе