У францысканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне да Раства сабралі ўнікальную механічную шопку-батлейку, паведамляе БЕЛТА. У францысканскім касцёле ў Гродне знаходзіцца ўнікальная механічная шопка-батлейка, створаная больш за паўстагоддзя таму. Яна адлюстроўвае сцэны Нараджэння Хрыста з рухомымі драўлянымі фігуркамі, якія ў 1960-я гады былі аснашчаныя складаным механізмам. Пасля доўгага перыяду забыцця батлейку аднавілі — цяпер яна працуе часткова. Штогод яе ўсталёўваюць на час калядных святаў. Убачыць батлейку можа любы жадаючы — раніцай і ўвечары, да і пасля набажэнстваў. Адкрыюць яе 24 снежня, наведваць можна будзе да 2 лютага. Фота: БелТА.
🐑 У Гродне сабралі унікальную механічную шопку-батлейку, якой больш за 50 гадоу
23 декабря 202523 дек 2025
~1 мин