✨ 21 – Шчаслівая лічба! Роўна столькі дысертацый абаронена пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэта прэміі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнай літаратурнай прэміі, выдатніка народнай асветы, уладальніка медаля Францыска Скарыны, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Івана Штэйнера. ✍️ Дзьве з гэтых дысертацый – доктарскія даследаванні; дзьве абаронены кітайскімі аспірантамі. 🖇 Тэматыка даследаванняў вучняў Івана Штэйнера самая разнастайная – гісторыя і тэорыя літаратуры, кампаратывістыка, крос-культурныя сувязі, перспектывы літаратуры як віду мастаства ў эпоху глабалізацыі. ✅ Зусім нядаўна адбылася абарона дысертацыі аспіранткі з КНР Сюй На на тэму «Специфика восприятия прозы В. Распутина в “Китайской школе изучения русской литературы”», з чым яе і шчыра віншуем!
21 – Шчаслівая лічба! Поспехі доктара філалагічных навук, прафесара Івана Штэйнера
22 декабря 202522 дек 2025
~1 мин