Подзвіг савецкага народа ў час вайны – прыклад для ўсяго свету і доказ таго, што няма сілы, здольнай зламаць народ, які любіць сваю Радзіму і гатовы яе абараняць. Шкада, што немагчыма пералічыць усіх герояў, бо іх подзвігі незлічоныя. Менавіта таму так важна не цурацца трагічнай старонкі ў гісторыі Вялікай краіны, шанаваць памяць пра герояў, якія аддалі сваё жыццё за мірнае неба над галавой, і перадаваць гэтую памяць з пакалення ў пакаленне, каб трагедыя вайны ніколі не паўтарылася. 🔵Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Андрэевіч Місюра з вёскі Вугалец нарадзіўся ён 23 снежня 1918 года ў Давыд-Гарадку. 🔵Сям’я займалася шыццём і рамонтам абутку, што прыносіла добры даход. Гэта дазволіла Івану скончыць сем класаў польскай школы. Па тых часах гэта быў чалавек з сярэдняй адукацыяй, але польскія ўлады не давалі юнаку магчымасці далейшага кар’ернага росту па палітычных меркаваннях. Па-першае, ён быў беларус. А па-другое, яго старэйшы брат быў камуністам, удзельнікам падпольнай арганізацы
Вялікая Айчынная вайна – гэта не проста старонка ў нашай гісторыі, а ўрок мужнасці, стойкасці і патрыятызму
20 декабря 202520 дек 2025
~1 мин