Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🏛🦌 135 год з дня нараджэння заснавальніка першага гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне

20 снежня 1890 года ў Гродне нарадзіўся археолаг і нумізмат Юзаф Ядкоўскі. Ён вырас на вуліцы Паштовай (сучасная Сацыялістычная). Яшчэ ў школьныя гады актыўна цікавіўся гісторыяй Гродзеншчыны і пачаў збіраць гістарычныя матэрыялы. У 1922 годзе Ядкоўскі заснаваў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей — адзін з першых музеяў такога профілю ў рэгіёне. Спачатку музей размяшчаўся ў палацы віцэ-губернатара, а ў 1929 годзе пераехаў у Стары замак. Тут Ядкоўскі сабраў унікальную калекцыю з больш як 15 тысяч манет і іншых экспанатаў. Падчас Першай сусветнай вайны Юзаф Ядкоўскі заставаўся ў Гродне і працаваў фельчарам у шпіталі. Нягледзячы на складаныя ўмовы і вайсковыя абавязкі, ён працягваў навуковыя даследаванні і пісаў пра гісторыю горада. Ядкоўскі праводзіў археалагічныя раскопкі на Замкавай гары, каля Каложскай царквы і на тэрыторыі Старога замка. Яго працы адкрылі новыя старонкі гісторыі Гродна, хоць не заўсёды знаходзілі падтрымку ў навуковым асяроддзі. У 1930-я гады крытыка з боку п

🏛🦌 135 год з дня нараджэння заснавальніка першага гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне

20 снежня 1890 года ў Гродне нарадзіўся археолаг і нумізмат Юзаф Ядкоўскі. Ён вырас на вуліцы Паштовай (сучасная Сацыялістычная). Яшчэ ў школьныя гады актыўна цікавіўся гісторыяй Гродзеншчыны і пачаў збіраць гістарычныя матэрыялы.

У 1922 годзе Ядкоўскі заснаваў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей — адзін з першых музеяў такога профілю ў рэгіёне. Спачатку музей размяшчаўся ў палацы віцэ-губернатара, а ў 1929 годзе пераехаў у Стары замак. Тут Ядкоўскі сабраў унікальную калекцыю з больш як 15 тысяч манет і іншых экспанатаў.

Падчас Першай сусветнай вайны Юзаф Ядкоўскі заставаўся ў Гродне і працаваў фельчарам у шпіталі. Нягледзячы на складаныя ўмовы і вайсковыя абавязкі, ён працягваў навуковыя даследаванні і пісаў пра гісторыю горада.

Ядкоўскі праводзіў археалагічныя раскопкі на Замкавай гары, каля Каложскай царквы і на тэрыторыі Старога замка. Яго працы адкрылі новыя старонкі гісторыі Гродна, хоць не заўсёды знаходзілі падтрымку ў навуковым асяроддзі.

У 1930-я гады крытыка з боку польскіх навукоўцаў прывяла да таго, што Ядкоўскага адхілілі ад раскопак у Гродне. У 1936 годзе ён быў вымушаны пакінуць горад і пераехаць у Варшаву, дзе працягваў музейную і нумізматычную дзейнасць.

Пасля Другой сусветнай вайны Юзаф Ядкоўскі аднавіў працу Нумізматычнага таварыства ў Варшаве і стаў яго першым прэзідэнтам. Яго калекцыі і даследаванні заклалі аснову для далейшага вывучэння гісторыі Гродзеншчыны.

Юзаф Ядкоўскі памёр 2 студзеня 1950 года.

Чытайце таксама:

Я — Ядкоўскі. 5 фактаў з жыцця археолага, нумізмата і стваральніка музея ў Гродне