Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🏰 Лічба дня

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей б’е рэкорды наведвальнасці За 11 месяцаў гэтага года Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей наведалі амаль 370 тысяч гасцей. Гэта амаль у два разы больш, чым у «даковідныя» часы, піша «Гродзенская праўда». Прыкметна, што каля дзвюх трацін наведвальнікаў музея — гэта госці Старога замка. Сёння ён адкрыты часткова: чатыры гады таму, пасля завяршэння першай чаргі рэканструкцыі, для наведвальнікаў сталі даступныя мерная хата, камяніца, уязная вежа, а таксама адна з найпрыгажэйшых аглядных пляцовак Гродна. Інтэр’еры напоўнены не толькі археалагічнымі і гістарычнымі артэфактамі, але і сучаснымі мультымедыйнымі ўстаноўкамі, якія дапамагаюць глыбей пагрузіцца ў гісторыю. Тут таксама праводзяць майстар-класы — напрыклад, па стварэнні гравюры. Наступны крок — другая чарга рэканструкцыі Старога замка. Яна ўключае каралеўскі палац і флігель, які прымыкае да яго з боку пажарнай часткі. Аднак пакуль складана сказаць, калі там распачнуцца працы.

🏰 Лічба дня. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей б’е рэкорды наведвальнасці

За 11 месяцаў гэтага года Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей наведалі амаль 370 тысяч гасцей. Гэта амаль у два разы больш, чым у «даковідныя» часы, піша «Гродзенская праўда».

Прыкметна, што каля дзвюх трацін наведвальнікаў музея — гэта госці Старога замка. Сёння ён адкрыты часткова: чатыры гады таму, пасля завяршэння першай чаргі рэканструкцыі, для наведвальнікаў сталі даступныя мерная хата, камяніца, уязная вежа, а таксама адна з найпрыгажэйшых аглядных пляцовак Гродна. Інтэр’еры напоўнены не толькі археалагічнымі і гістарычнымі артэфактамі, але і сучаснымі мультымедыйнымі ўстаноўкамі, якія дапамагаюць глыбей пагрузіцца ў гісторыю. Тут таксама праводзяць майстар-класы — напрыклад, па стварэнні гравюры.

Наступны крок — другая чарга рэканструкцыі Старога замка. Яна ўключае каралеўскі палац і флігель, які прымыкае да яго з боку пажарнай часткі. Аднак пакуль складана сказаць, калі там распачнуцца працы.

Фонды музея налічваюць больш за 240 тысяч экспанатаў, з якіх наведвальнікі могуць убачыць каля васьмі тысяч.

— Мы не толькі відовішчная ўстанова, але і займаемся навуковай працай,

— тлумачыць дырэктар гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурко. —

Прадметы, якія захоўваюцца ў нас, маюць навуковую каштоўнасць.

Яны ўяўляюць цікавасць для гісторыкаў і даследчыкаў, у тым ліку для спецыялістаў будучыні. Добрая захаванасць калекцый у перспектыве развіцця тэхналогій дапаможа гісторыкам наступных пакаленняў прыадкрываць заслоны мінулага.

Акрамя захавання, у музеі займаюцца рэстаўрацыяй старажытных прадметаў. Спецыялісты рэстаўрацыйнага аддзела прыкметна выраслі як прафесіяналы і ўжо ўпэўнена адчуваюць сябе не толькі ў працы з рарытэтамі, але і на навуковых канферэнцыях — ім ёсць чым падзяліцца з калегамі.

🚩 Дарэчы, самы першы экспанат музея — рукапіс канстытуцый сойма 1793 года, які праходзіў у Гродне і стаў апошнім соймам Рэчы Паспалітай.

🇵🇱 У 1920 годзе, калі было прынята рашэнне пра стварэнне музея ў Гродне, яго будучы кіраўнік Юзаф Ядкоўскі (дарэчы, заўтра будзе адзначацца 135 год з дня яго нараджэння) асабіста перадаў гэты рукапіс у музейную экспазіцыю. Раней дакумент захоўваўся ў гарадскім архіве, які моцна пацярпеў падчас пажару 1885 года.

#лічбадня #числодня