Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🐑 У Фарным касцеле ў Гродне ўсталёўваюць традыцыйную калядную батлейку

⛪️ У Фарным касцеле ў Гродне напярэдадні Раства пачалі мантаваць батлейку. Святочную кампазіцыю, вядомую на захадзе Беларусі як «шопка», размяшчаюць каля алтара, распавядаецца ў сюжэце ТРК «Гродна». Работы па стварэнні сцэны Нараджэння Ісуса Хрыста займаюць каля тыдня. Майстры ўсталёўваюць драўляны памост, манціруюць дэкарацыі, раскладваюць сена і расстаўляюць фігуры. У цэнтры кампазіцыі — яслі з немаўляткам, каля якіх знаходзяцца Дзева Марыя і Іосіф, пастухі і жывелы. Сёлета сюжэт дапоўнілі фігуры трох каралёў. Вікарый кафедральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя Яўген Амасенак адзначыў, што батлейка стварае асаблівую духоўную атмасферу для вернікаў і з’яўляецца «казаннем без слоў», якое дапамагае перажыць таямніцу Богаўвасаблення. Фігурку немаўлята Ісуса ў яслях усталююць у ноч на Раство — 25 снежня. Святочнае афармленне з’явіцца таксама і звонку: вялікую «шопку» плануюць паставіць каля ўваходу ў касцёл для ўсіх ахвотных. Фота: скрыны з сюжэта ТРК «Гродна»

🐑 У Фарным касцеле ў Гродне ўсталёўваюць традыцыйную калядную батлейку.

⛪️ У Фарным касцеле ў Гродне напярэдадні Раства пачалі мантаваць батлейку. Святочную кампазіцыю, вядомую на захадзе Беларусі як «шопка», размяшчаюць каля алтара, распавядаецца ў сюжэце ТРК «Гродна».

Работы па стварэнні сцэны Нараджэння Ісуса Хрыста займаюць каля тыдня. Майстры ўсталёўваюць драўляны памост, манціруюць дэкарацыі, раскладваюць сена і расстаўляюць фігуры. У цэнтры кампазіцыі — яслі з немаўляткам, каля якіх знаходзяцца Дзева Марыя і Іосіф, пастухі і жывелы. Сёлета сюжэт дапоўнілі фігуры трох каралёў.

Вікарый кафедральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя Яўген Амасенак адзначыў, што батлейка стварае асаблівую духоўную атмасферу для вернікаў і з’яўляецца «казаннем без слоў», якое дапамагае перажыць таямніцу Богаўвасаблення.

Фігурку немаўлята Ісуса ў яслях усталююць у ноч на Раство — 25 снежня. Святочнае афармленне з’явіцца таксама і звонку: вялікую «шопку» плануюць паставіць каля ўваходу ў касцёл для ўсіх ахвотных.

Фота: скрыны з сюжэта ТРК «Гродна»

-2
-3