Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🕯Беларускім каталіцкім скаўтам на мяжы з Польшчай перадалі Віфліемскі агонь

🇵🇱🇵🇱🇵🇱 Вечарам 17 снежня на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, у пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая — Брузгі», польскія скаўты перадалі беларускім Віфліемскі агонь міру. Пра гэта паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі. Як і штогод, беларускія скаўты дастаўляюць агонь у Гродна. Але ўпершыню за столькі год гэта адбылося праз раней закрыты пункт пропуску «Кузніца — Брузгі». ⛪️ 18 снежня а 17-й гадзіне яго ўрачыста ўнясуць у катэдральны касцёл святога Францішка Ксаверыя, пасля чаго агонь распаўсюдзяць па ўсёй краіне. Сёлета акцыя праходзіць пад дэвізам «Развівай дабро ў сабе». Яе сэнс — пачынаць з асабістай адказнасці за дабрыню, узаемную павагу і мір. Разам з Віфліемскім агнём сімвалічна перадаецца пасланне надзеі і міру, які, як гэты агонь, немагчыма згасіць. Акцыя перадачы Віфліемскага агню пачалася ў 1986 годзе ў Аўстрыі і з часам распаўсюдзілася на дзясяткі краін дзякуючы скаўцкаму руху. Агонь запальваюць у Віфліеме ад нязгаснай лампады ў гроце Нараджэння Пана, пасля ча

🕯Беларускім каталіцкім скаўтам на мяжы з Польшчай перадалі Віфліемскі агонь

🇵🇱🇵🇱🇵🇱 Вечарам 17 снежня на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, у пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая — Брузгі», польскія скаўты перадалі беларускім Віфліемскі агонь міру. Пра гэта паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.

Як і штогод, беларускія скаўты дастаўляюць агонь у Гродна. Але ўпершыню за столькі год гэта адбылося праз раней закрыты пункт пропуску «Кузніца — Брузгі».

⛪️ 18 снежня а 17-й гадзіне яго ўрачыста ўнясуць у катэдральны касцёл святога Францішка Ксаверыя, пасля чаго агонь распаўсюдзяць па ўсёй краіне.

Сёлета акцыя праходзіць пад дэвізам «Развівай дабро ў сабе». Яе сэнс — пачынаць з асабістай адказнасці за дабрыню, узаемную павагу і мір. Разам з Віфліемскім агнём сімвалічна перадаецца пасланне надзеі і міру, які, як гэты агонь, немагчыма згасіць.

Акцыя перадачы Віфліемскага агню пачалася ў 1986 годзе ў Аўстрыі і з часам распаўсюдзілася на дзясяткі краін дзякуючы скаўцкаму руху. Агонь запальваюць у Віфліеме ад нязгаснай лампады ў гроце Нараджэння Пана, пасля чаго яго дастаўляюць у Еўропу і перадаюць далей.

У Беларусь агонь упершыню афіцыйна прывезлі ў 1998 годзе. З 2008 года асноўную ролю ў яго распаўсюджванні адыгрываюць каталіцкія скаўты. Сёлета агонь разыходзіцца па парафіях дзякуючы скаўтам з некалькіх гарадоў і плануецца перадаць яго больш як у 150 каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафій.

Гродзенская дыяцэзія і каталіцкі рух скаўтаў падзякавалі памежным службам Беларусі і Польшчы за магчымасць сустрэчы і перадачы Віфліемскага агню на нейтральнай тэрыторыі.

Фота: Гродзенская дыяцэзія.

-2
-3
-4
-5