Гродзенская дыяцэзія абвясціла збор ахвяраванняў на аднаўленне касцёла Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі і святога Язафата ў Сапоцкіне, які моцна пацярпеў у выніку пажару. Дапамагчы можа любы ахвотны — парафія апублікавала банкаўскія рэквізіты для добраахвотных ахвяраванняў. Сабраныя сродкі накіруюць на аднаўленне даху, унутранага ўбранства і касцёльных кніг. Рэквізіты парафіі для ахвяраванняў: РО «Религиозная община приход костела Вознесения на небеса Пресвятой Девы Марии и святого Иосафата в г. п. Сопоцкин Гродненского района Гродненской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь» УНП 500030886 р/с BY56 AKBB3015 0000 4672 4400 0000 БИК AKBBBY2X добровольные пожертвования на восстановление костела Пажар адбыўся ў нядзелю, 14 снежня, каля 7-й раніцы. На месцы працавалі 47 ратавальнікаў, было задзейнічана 16 адзінак тэхнікі. У выніку агню пашкоджаны дах будынка, закураны сцены, пацярпела ўнутранае аздабленне святыні. Для мясцовай супольнасці гэта стала цяжкім уда
⛪️ 🐄 Гродзенская дыяцэзія абвясціла збор сродкаў на аднаўленне касцёла ў Сапоцкіне, які пацярпеў ад пажару
17 декабря 202517 дек 2025
1 мин