🥇 16 снежня ў Еўрапарламенце ўручаць прэмію Андрэя Сахарава. За гродзенскага палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута яе атрымае ягоная дачка Прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», прысуджаную гродзенскаму палітзняволенаму журналісту і актывісту польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту, у Еўрапарламенце атрымае ягоная дачка Яна Пачобут. Яе будуць суправаджаць кіраўніца Падляшскага аддзела арганізацыі «Вспульнота Польска» Анна Кетліньска і дарадца маршалка Сената па справах польскай дыяспары Роберт Тышкевіч, паведамляе «Гарадзенская праваабарона». Яшчэ адна сёлетняя лаўрэатка прэміі — журналістка з Сакартвэла Мзія Амаглабелі — таксама не зможа прысутнічаць на цырымоніі. Яе будуць прадстаўляць журналістка выдання Gazeti Batumelebi Ірма Дзімітрадзэ і намесніца дырэктара Фонду грамадзянскай супольнасці Сакартвэла Хатуна Джынджыхадзэ. Анджэй Пачобут — журналіст з Гродна, блогер і даўні карэспандэнт выдання «Gazeta Wyborcza». Ён быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне
🥇 16 снежня ў Еўрапарламенце ўручаць прэмію Андрэя Сахарава
15 декабря 202515 дек 2025
1 мин