🔵Яна ўжо другі год з’яўляецца ўдзельнікам каманды па баскетболу і прымае ўдзел ва ўсіх спаборніцтвах. Хутка стартуюць занальныя этапы, таму зараз Даша трэніруецца. 🔵Спартыўныя здольнасці дзяўчынкі праяўляюцца і ў іншых відах спорта. У мінулым годзе яна заняла другое месца ў раённай спартакіядзе па лёгкай атлетыцы ў скачках у вышыню з вынікам 120 сантыметраў. А ў гэтым – стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 60 метраў з вынікам 8.76 секунды! Актыўнасць і жвавасць Дар’і дапамагае і ў школьным жыцці. Яна хутка рэагуе на даручэнні, мэтанакіраваная і адказная. Выдатна робіць рэпартажы для школьнай газеты і старонкі ў Інстаграме. Яшчэ захапляецца фотоздымкамі. А ў будучыні марыць стаць настаўнікам пачатковых класаў, што не выпадкова, бо расце ў мнагадзетнай сям’і, у якой чацвёра дзяцей.
Дар’я Кажадуб – навучэнка 7 «Б» класа Сямігосціцкай СШ – нездарма сфатаграфавана ў спартыўнай зале
26 декабря 202526 дек 2025
~1 мин