Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

👩‍⚕️ «Перамог смерць, цяпер рыхтуемся да рэабілітацыі

». Пра стан Аляксандра Мілінкевіча расказала яго жонка Іна Кулей Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі і ўраджэнец Гродна Аляксандр Мілінкевіч выйшаў з крытычнага стану пасля аперацыі на соннай артэрыі і паступова аднаўляецца. Пра гэта 25 снежня паведаміла ў Facebook яго жонка Іна Кулей. Паводле яе слоў, мінуў ужо месяц пасля нечаканых і цяжкіх ускладненняў, якія ўзніклі пасля планавай аперацыі. Увесь гэты час сям’я жыла паміж надзеяй і трывогай: «крок наперад — крок назад», ад падрыхтоўкі да найгоршага да планаў рэабілітацыі. «Увесь гэты месяц мы гойдаліся на эмацыйных арэлях: крок наперад — крок назад. Ад „рыхтуйцеся да найгоршага“ да „рыхтуемся да рэабілітацыі“. З Божай дапамогай Аляксандр перамог смерць і пнеўманію, якая звычайны спадарожнік такіх хворых, і зараз сапраўды на добрай дарозе. Шлях да поўнага адужвання не блізкі, але я веру. Веру безумоўна і бясконца», — напісала яна. У канцы лістапада стала вядома, што Аляксандр Мілінкевіч трапіў у рэанімацыю пасля аперацыі па стэнці

👩‍⚕️ «Перамог смерць, цяпер рыхтуемся да рэабілітацыі». Пра стан Аляксандра Мілінкевіча расказала яго жонка Іна Кулей

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі і ўраджэнец Гродна Аляксандр Мілінкевіч выйшаў з крытычнага стану пасля аперацыі на соннай артэрыі і паступова аднаўляецца. Пра гэта 25 снежня паведаміла ў Facebook яго жонка Іна Кулей.

Паводле яе слоў, мінуў ужо месяц пасля нечаканых і цяжкіх ускладненняў, якія ўзніклі пасля планавай аперацыі. Увесь гэты час сям’я жыла паміж надзеяй і трывогай: «крок наперад — крок назад», ад падрыхтоўкі да найгоршага да планаў рэабілітацыі.

«Увесь гэты месяц мы гойдаліся на эмацыйных арэлях: крок наперад — крок назад. Ад „рыхтуйцеся да найгоршага“ да „рыхтуемся да рэабілітацыі“. З Божай дапамогай Аляксандр перамог смерць і пнеўманію, якая звычайны спадарожнік такіх хворых, і зараз сапраўды на добрай дарозе. Шлях да поўнага адужвання не блізкі, але я веру. Веру безумоўна і бясконца»,

— напісала яна.

У канцы лістапада стала вядома, што Аляксандр Мілінкевіч трапіў у рэанімацыю пасля аперацыі па стэнціраванні соннай артэрыі. Медыкі выявілі, што каля 80% прасвету было перакрыта тромбаў.

27 лістапада Іна Кулей паведамляла, што лекары ўвялі яго ў медыкаментозны сон, каб арганізм мог аднаўляцца без дадатковай нагрузкі. Паводле яе слоў, ускладненні пасля выдалення тромба ўзніклі з-за моцнага крывацёку і высокага ціску.

Аляксандр Мілінкевіч нарадзіўся 25 ліпеня 1947 года ў Гродне. Ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута і пачаў кар’еру як настаўнік у нашым горадзе. Пазней працаваў інжынерам, старшым выкладчыкам і дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З 1990 па 1996 год Мілінкевіч быў намеснікам старшыні гродзенскага гарвыканкама. Ён адказваў за адукацыю, культуру, ахову здароўя, спорт, моладзь, СМІ, рэлігійныя пытанні, міжнародныя зносіны і гістарычную спадчыну.

Адна з прыкметных ініцыятыў — арганізацыя рэстаўрацыі старажытнага вежавага гадзінніка на Фарным касцёле.

У 1996–1997 гадах Мілінкевіч узначальваў баскетбольны клуб «Гродна-93».

У 2001 годзе ён кіраваў перадвыбарчым штабам Сямёна Домаша.

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе дэмакратычных сіл быў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл» на выбарах прэзідэнта Беларусі.

У 2006 годзе прыняў удзел у прэзідэнцкай кампаніі як кандыдат.

У верасні 2022 года Мілінкевіч быў прызначаны пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па еўрапейскім выбары Беларусі.

Фота з асабістага архіва Іны Кулей за 2021 год.