Найти в Дзене

ХІ навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край” (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне)

20 лістапада 2025 г. у г. Віцебску пачала працу ХІ навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У працы канферэнцыі бяруць удзел больш за 100 навукоўцаў, сярод якіх гісторыкі, археолагі, архівісты, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, настаўнікі і выкладчыкі з розных гарадоў Беларусі і Расіі. У пачатку канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Таццяна Адамян, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Аксана Ісачанка. Было агучана прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы. Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі было адкрыта выступленнем навуковага супрацоўніка Інстытута г

20 лістапада 2025 г. у г. Віцебску пачала працу ХІ навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

У працы канферэнцыі бяруць удзел больш за 100 навукоўцаў, сярод якіх гісторыкі, археолагі, архівісты, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, настаўнікі і выкладчыкі з розных гарадоў Беларусі і Расіі.

У пачатку канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Таццяна Адамян, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Аксана Ісачанка. Было агучана прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы.

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі было адкрыта выступленнем навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Вашанава на тэму “Новае месцазнаходжанне мамантавай фаўны ў кар’еры «Шалыгі» Віцебскага раёна”. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак прадставіў даклад аб гістарычным цэнтры Віцебска. Мікалай Півавар, настаўнік гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, кандыдат гістарычных навук, дацэнт зрабіў даклад “Відэапраекты Віцебскага абласнога тэлебачання, як дакументальныя крыніцы па гісторыі краю (да 65-годдзя з часу заснавання «Тэлерадыёкампаніі «Віцебск»)”. Ваенны гісторык з Масквы, доктар гістарычных навук, прафесар Мікалай Печань у сваім выступленні закрануў пытанне ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны ў вёсцы Будзілаўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. На пленарным пасяджэнні адбылася прэзентацыя альбома «Маршал Баграмян».

У рамках мерапрыемства будуць працаваць 5 секцый: “Гістарычнае краязнаўства. Вялікая Айчынная вайна”, “Гістарычнае краязнаўства. Праз іх лёс прайшла вайна”, “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.”, “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 да сучаснасці”, “Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук. Мастацтвазнаўства”.
На 21 лістапада запланавана адкрыццё выставы “«Віцебскі экслібрыс»: з бібліятэкі краязнаўцы Аркадзя Падліпскага”.

-3