🧂А ў вас ёсць свая фірмовая страва? Ва ўдзельніц клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклару і гульні «Бараболя», напрыклад, іх шмат! 🥐У месяц гастранамічнага турызму зямлячкі з радасцю падзяліліся з нашымі чытачамі сваімі ўнікальнымі рэцэптамі. ✔️І першы з іх “Салата з чырвонай фасолі ад Бараболі” ⏺Інгрэдыенты: • 2/3 шклянкі чырвонай фасолі, • 100 г грыбоў, • 50 г кораня салеры, • 1 яйка, • 1 шклянка маянэзу, • 0,5 ч. лыжкі расліннага алею. 🟢Падрыхтоўка: вараную чырвоную фасоль змяшаць з варанымі грыбамі, дробна іх нарэзаўшы, варанай салерай і звараным ў крутую, нарэзаным лустачкамі яйкам. Запраўце маянэзам з даданнем у яго расліннага алею. 🤩Прыемнага апетыту!
🧂А ў вас ёсць свая фірмовая страва? Ва ўдзельніц клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклару і гульні «Бараболя», напрыклад, іх
11 декабря 202511 дек 2025
2
~1 мин