Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🎵 220 год з дня нараджэння кампазітаркі, паэткі, мастачкі, сузаснавальніцы польскага курорта Івоніч-Здруй і дамы аўстрыйскага ордэна

🎵 220 год з дня нараджэння кампазітаркі, паэткі, мастачкі, сузаснавальніцы польскага курорта Івоніч-Здруй і дамы аўстрыйскага ордэна Зорнага крыжа родам з Гродзеншчыны 🤩 10 снежня 1805 года ў Залессі (сёння Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзілася Амелія Агінская. Дачка знакамітага кампазітара і аўтара паланэза «Развітання з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага. 📖 З дзяцінства захаплялася навукай, літаратурай і музыкай. Валодала многімі замежнымі мовамі: французскай, англійскай, італьянскай, нямецкай, а таксама ведала лаціну, рускую і літоўскую. У юнацтве займалася творчасцю: пісала вершы, малявала і складала музыку. Сярод яе твораў – паланэзы, мазуркі, вальсы і іншыя кампазіцыі. 💍 Была замужам за Каралем Залускім. У шлюбе выхавала 11 дзяцей. Пасля канфіскацыі маёнткаў пераехала ў Івоніч (цяпер Івоніч-Здруй, Польшча), дзе разам з мужам займалася развіццём курорта. 🩺 Падтрымлівала мясцовых жыхароў. У 1847 годзе арганізавала дапамогу падчас эпідэміі тыфу. ✝️ Памерла ў

🎵 220 год з дня нараджэння кампазітаркі, паэткі, мастачкі, сузаснавальніцы польскага курорта Івоніч-Здруй і дамы аўстрыйскага ордэна Зорнага крыжа родам з Гродзеншчыны

🤩 10 снежня 1805 года ў Залессі (сёння Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзілася Амелія Агінская. Дачка знакамітага кампазітара і аўтара паланэза «Развітання з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага.

📖 З дзяцінства захаплялася навукай, літаратурай і музыкай. Валодала многімі замежнымі мовамі: французскай, англійскай, італьянскай, нямецкай, а таксама ведала лаціну, рускую і літоўскую. У юнацтве займалася творчасцю: пісала вершы, малявала і складала музыку. Сярод яе твораў – паланэзы, мазуркі, вальсы і іншыя кампазіцыі.

💍 Была замужам за Каралем Залускім. У шлюбе выхавала 11 дзяцей. Пасля канфіскацыі маёнткаў пераехала ў Івоніч (цяпер Івоніч-Здруй, Польшча), дзе разам з мужам займалася развіццём курорта.

🩺 Падтрымлівала мясцовых жыхароў. У 1847 годзе арганізавала дапамогу падчас эпідэміі тыфу.

✝️ Памерла ў 1858 годзе ў італьянскай Іск’і, дзе і пахаваная.

🏛 У Івоніч-Здруі ў яе гонар названая адна з мінеральных крыніц і гімназія. У парафіяльным касцёле ўсталяваная памятная таблічка.

На выяве партрэт Амеліі Агінскай ў 3-хгадовым узросце мастака Франсуа-Ксаўе Фабра.