Расказваем, як сустрэлі халодную пару года на МТК "Грозава". У сельгаспрадпрыемствах раёна зараз складаны і адказны перыяд – ідзе зімоўка жывёлы. Ад таго, наколькі правільна арганізавана работа жывёлаводаў і як кожны работнік на сваім участку выконвае даручанае заданне на аб’ектах, залежаць надоі, прыбаўкі ў вазе, захаванасць пагалоўя, а значыць, і фінансава-эканамічны дабрабыт гаспадаркі і кожнага асобна ўзятага работніка сельгаспрадпрыемства. Для працаўнікоў МТК "Грозава" філіяла "Лакнея", як і для ўсіх сельгасвытворцаў, у перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы прадукцыя галіны жывёлагадоўлі выходзіць на першы план як асноўная крыніца даходаў.
Па словах намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства па жывёлагадоўлі Дзмітрыя Логана, усяго тут утрымліваецца 1124 галавы, увагу і клопат мае кожная жывёла з боку абслуговага персаналу. Паспяховай сёлетняй зімоўцы папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. Сёння на комплексе створаны належныя ўмовы для ўтрымання жывёл у цяпле і сытасці, забяс