Капыльскі раён прызнаны лепшым у абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі "Вытворчасць і рэалізацыя жывёлы". Дыплом першаму намесніку старшыні райвыканкама – начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталю Ракевічу ўручыў губернатар Аляксей Кушнарэнка. У Мар’інай Горцы падвялі вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці АПК.
На пухавіцкай зямлі сабраліся лепшыя работнікі сельскагаспадарчай галіны сталічнага рэгіёна, дзякуючы працы якіх з поўнай адказнасцю можна сцвярджаць, што Міншчына – вядучая аграрная вобласць, якая з году ў год пацвярджае сваё лідарства ў аграпрамысловым комплексе краіны. – Агульны намалот Міншчыны – больш за 2,7 мільёна тон збожжа з рапсам і кукурузай. І гэта чвэрць усяго рэспубліканскага каравая. Устаноўлены гістарычны рэкорд ураджайнасці збожжавых – 50 цэнтнераў з гектара.
Пасля віншавання ўдзельнікаў мерапрыемства з завяршэннем аграрнага сезона 2025 го