У Скідзельскай гарадской бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна "Нязломныя", прыўрочаная да Міжнароднага дня інвалідаў. Мерапрыемства адбылося ў форме прэзентацый кніг і газетных публікацый аб дасягненнях людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх мастацкіх твораў. Бібліятэкар прэзентавала для сямікласнікаў Скідзельскай СШ №2 кнігу "Нязломны Аляксей Талай". Герой гэтага выдання ў падлеткавым узросце пазбавіўся рук і ног, падарваўшыся на міне, што выбухнула праз паўстагоддзя пасля Вялікай Айчыннай вайны. Аднак не скрыўся лёсу, стаў паралімпійскім чэмпіёнам па плаванню, паспяховым бізнесменам, бацькам чацвярых дзяцей і знакамітым спікерам-маціватарам. Школьнікі пазнаёміліся таксама з кнігамі вядомага гродзенскага пісьменніка Віктар Кудлачова, які ў дзяцінстве цалкам страціў зрок, падарваўшыся на міне ў маі 1945 года. "Цацка", падкінутая беларускім дзецям фашыстамі, ледзь не абярнулася стратай зроку і герою кнігі "На лініі жыцця. Аповесць пра Уладзіміра Лебедзева". Толькі праз дз
У Скідзельскай бібліятэцы адзначылі Міжнародны дзень інвалідаў
3 декабря 20253 дек 2025
1 мин