На прыём да дэпутата прыйшла бабулька – старэнькая, але чысценькая, акуратная. Пра жыццё сваё расказала – дзе і кім працавала, якія ўзнагароды мае, як дзяцей цяжка падымала без мужа. А затым з просьбай звярнулася: – Каб вы мне як дапамаглі ў дом састарэлых уладкавацца… Дэпутат, які аніяк не чакаў такога павароту размовы, аслупянеў: – Як? Чаму? У вас жа, вы казалі, дзеці ёсць. – Так, ёсць, – заківала бабулька. –Два сыны. Але цяжка ім… Адзін хворы, жонка яго кінула, дзеці не паказваюцца – хоць бы ён сам сябе дагледзеў, не тое, што мяне. А другі далёка… Сям’я ў яго, жонка гарадская… Што мне там рабіць, старой вясковай бабе: не так стану, не так сяду… Вось каб мне ў дом састарэлых, дзе ўсе такія ж, як і я, – дык, здаецца, нічога болей не хацела б… – Ну добра, калі вы так хочаце, – пасля роздуму пагадзіўся дэпутат. –Зараз арганізуем! – Але ж я не хачу, каб у нашым раёне! – выказала другую, самую цяжкую для ажыццяўлення частку просьбы бабуля. – Каб вы дапамаглі мне на радзіму вярнуцца, у той