Несвіжане ды прыезджыя людзі заїжды любаваліся белымі прыгажунамі, якія плавалі на сажалках вакол замка. Асабліва было міла, калі вясной у іх зʼявіліся дзесяць шэранькіх птушанят. З цягам часу лебядзіных "дзяцей" станавілася, на жаль, усё менш. Прычыны невядомыя. Засталося падрастаючага пакалення толькі пяць. Яны жо выраслі, шэрае перʼе паступова паблела, птушкі навучыліся здабываць сабе корм. А не так дайно мы з сябройкай назіралі такую карціну: сямейства плувала па сажалцы Замкавай, а потым трое маладых падняліся уверх і паляцелі на другую водную прастору, зрабілі тры кругі і вярнуліся да свах. Мы парадаваліся за іх, што вучацца лятаць, крылы усё выразней вызначаюць даросласць. ➡️Чароўны зімовы эцюд ад несвіжанкі Раісы Хвір - на нашым ⬇️САЙЦЕ
Несвіжане ды прыезджыя людзі заїжды любаваліся белымі прыгажунамі, якія плавалі на сажалках вакол замка
14 декабря 202514 дек 2025
~1 мин