🐺 У Лідскім раёне застрэлілі чорнага воўка У Лідскім паляўнічым гаспадарстве быў адстрэлены рэдкі чорны воўк. Пра гэта паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БООР), якое ўзначальвае былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. @BGazeta паразмаўляла з экалагіняй Інэсай Балоцінай пра асаблівасці чорнага воўка і магчымыя наступствы адстрэлу ваўкоў у Беларусі для навакольнага асяроддзя. Як адзначае спецыялістка, чорны воўк належыць да таго ж віду, што і воўк шэрага колеру — Canis lupus. Чорная афарбоўка поўсці з’яўляецца вынікам мутацыі — меланізму, які раней назіраўся ў хатніх сабак і, імаверна, перадаўся ваўкам праз гібрыдызацыю. Паводле слоў Інэсы Балоцінай, адрозненні паміж чорнымі і шэрымі ваўкамі могуць датычыцца не толькі колеру поўсці. Існуюць даследаванні і назіранні, згодна з якімі жывёлы з нетыповай, у тым ліку больш цёмнай або стракатай афарбоўкай, часам маюць больш мяккія паводзіны ў параўнанні з асобінамі з класічным выглядам. «Адрозненні ў паводзінах у м