Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

✌️ Гродзенскага журналіста і сябра Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута няма сярод вызваленых

В ответ на пост ✌️ Гродзенскага журналіста і сябра Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута няма сярод вызваленых Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Павел Вроньскі паведаміў, што ў спісе вызваленых з турмаў у Беларусі — трое грамадзян Польшчы і восем грамадзян Беларусі. Частка з іх, паводле яго слоў, супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат». Пры гэтым імёны вызваленых не раскрываюцца, піша businessinsider.com.pl. Анджэй Пачобут, журналіст з Гродна і актывіст польскай меншасці ў Беларусі, у гэты спіс не ўвайшоў. «Мы спадзяемся, што Анджэй Пачобут таксама будзе сярод наступнай групы, якая будзе вызвалена з беларускіх турмаў», — адзначыў прадстаўнік МЗС, падкрэсліўшы, што яго вызваленне пастаянна знаходзіцца ў авангардзе чаканняў польскай дыпламатыі.

В ответ на пост

✌️ Гродзенскага журналіста і сябра Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута няма сярод вызваленых

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Павел Вроньскі паведаміў, што ў спісе вызваленых з турмаў у Беларусі — трое грамадзян Польшчы і восем грамадзян Беларусі. Частка з іх, паводле яго слоў, супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат». Пры гэтым імёны вызваленых не раскрываюцца, піша businessinsider.com.pl.

Анджэй Пачобут, журналіст з Гродна і актывіст польскай меншасці ў Беларусі, у гэты спіс не ўвайшоў.

«Мы спадзяемся, што Анджэй Пачобут таксама будзе сярод наступнай групы, якая будзе вызвалена з беларускіх турмаў»,

— адзначыў прадстаўнік МЗС, падкрэсліўшы, што яго вызваленне пастаянна знаходзіцца ў авангардзе чаканняў польскай дыпламатыі.